Этэльрэд Неразумны (, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Англіі 978—-1013 і 1014—-1016, прадстаўнік Уэсекскай дынастыі. Сын Эдгара і Эдзьфрыды. Быў абвешчаны каралём Англіі пасля забойства свайго зводнага брата Эдуарда.
Часы панавання Кіраванне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасцю сутычак з вікінгамі. У дзень святога Брайса 13 лістапада 1002 года па загаду Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Англіі. Гэта прывяло да нападу з боку Свена Вілабародага, які ў перыяд з 1003 па 1007 гады здзейсніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свен атрымаў адступныя і напады скончыліся да 1013 года, калі дацкі конунг захапіў анлійскі прастол. Этэльрэд збег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свен сканаў, і Вітэнагемот зноў абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флот абвясціў каралём Кнуда, сына Свена, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.
Спадчыннікі У Этэльрэда было не менш за шаснаццаць дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, атрымаў трон у спадчыну. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандскай. У 1042 годзе, сын Эмы, Эдуард Спаведнік, таксама быў абраны каралём Англіі. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменнік Эмы і кузен Эдварда, выкарыстаў гэтае сваяцтва як абгрунтаванне прэтэнзій на англійскую карону.
Мянушка У сучаснай англійскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаанглійскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што імя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэнні з такой мянушкай было проста гульнёй слоў.
Продкі
Спасылкі
Англа-саксонская хроніка. 920—1014 гады Старонка на anglo-saxons.net Рыжоў К.: Усе манархі свету. Заходняя Еўропа
Катэгорыя:Каралі англійскія Катэгорыя:Уэсекская дынастыя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Памерлі ў Лондане