Маргарыта Бургундская (; 1290 — 30 красавіка 1315) — каралева Францыі з 1314 па 1315 (намінальна).
Біяграфія Бацькі: Рабер II, герцаг Бургундскі і Агнэса Французская, дачка караля Францыі Людовіка IX Святога. 23 верасня 1305 года была выдадзена замуж за будучага караля Людовіка X. У 1314 годзе на пару з Бланкай Бургундскай была абвінавачана ў шлюбнай нявернасці і пасаджана ў крэпасць Шато-Гаяр, дзе, хутчэй за ўсё, была забіта, калі яе мужу Людовіку X захацелася жаніцца — на Клемецыі Венгерскай.
У дачыненні да адзінай дачкі Маргарыты — будучай каралевы Навары Жанны II — былі сумненні, ці народжана яна ад Людовіка ці ад стайніка Філіпа д`Анэ, палюбоўніка Маргарыты. Гэтыя сумненні сыгралі не апошнюю ролю ў справе адхілення Жанны ад наследавання кароны Францыі, і прыняцця так званага салічнага закона, які ў сваю чаргу ўрэшце прывёў да перапынення асноўнай галіны дынастыі Капетынгаў і пачатку Стагадовай вайны.
Літаратура Weir, Alison. Isabella. — NY: Ballantin Bookc, 2005, 487 з., ISBN 0-345-45319-0
Спасылкі
Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Постаці Францыі Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Бургундскі дом