Асаво́к (, ; да 1928 года Стрэлка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 20 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 47 км ад Гомеля.

Гідраграфія Рака Ваўчыца.

Транспартная сетка Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай, з амаль шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Выяўленае археолагамі селішча канца II-га — пачатку I-га тысячагоддзі да н. э.(0,5 км на поўнач ад мястэчка, на правым беразе ракі Ваўчыца) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Сучасны пасёлак заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — сяліба. У 1909 годзе ў Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.

Дынаміка 1897 год — 2 двары, 12 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 3 двары. 1959 год — 120 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі