Miхал Юзаф Ромер (, 14 верасня 1778—14 студзеня 1853) — грамадска-палітычны дзеяч Расійскай імперыі, масон.
Біяграфія
З шляхецкага роду Ромераў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1803—1813 гадах прэзідэнт 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда, у 1808—1818 --адзін з трох камісараў Віленскай адукацыйнае судовай камісіі. У вайну 1812 года загадам Напалеона прызначаны прэзідэнтам Вільні, але ў верасні 1812 года пакінуў пасаду з прычыны канфлікту з французскімі ўладамі, якія збіраліся зачыніць Віленскі ўніверсітэт. У 1814—1817 гадах — троцкі павятовы маршалак, з 1817 — віленскі губернскі маршалак. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 годзе ўзначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да імператара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў масонства ў Беларусі і Літве, майстар Вялікай правінцыйнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасцю астатніх беларуска-літоўскіх лож. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыятычнай арганізацыі Валяр’яна Лукасінскага «Нацыянальнае масонства», сябар Патрыятычнага таварыства, паплечнік Тамаша Зана. У маі 1826 года арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу да 1830 года. У 1830—1832 гадах у ссылцы ў Варонежы. Пасля вяртання на радзіму адышоў ад грамадскай дзейнасці.
Пахаваны разам з жонкай Рахеляй дэ Раес у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках. У сярэдзіне XIX стагоддзя скульптар Казімір Ельскі (1782—1867) стварыў для іх класіцыстычныя надмагіллі, упрыгожаныя скульптурнымі выявамі памерлых і алегарычнымі кампазіцыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Міхал Катэгорыя:Масонства Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільні Катэгорыя:Павятовыя маршалкі троцкія Катэгорыя:Губернскія маршалкі віленскія