Баро́к (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія У 16 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля.

На захадзе мяжуе з лесам. Паміж пасёлкам Барок, вёскай Елянец і былым пасёлкам Ясная Паляна (Буда-Кашалёўскі раён) знаходзіцца Яснапалянскае радовішча глін, пластападобны паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Ва ўскрышы супескі, жвір, галька, пяскі.

Побач аўтадарога, якая злучае пасёлак з Буда-Кашалёвам.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы ў 1943 годзе размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 16 жыхароў вёскі загінулі на франтах вайны. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва 1925 год — 19 двароў. 1959 год — 70 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 11 гаспадарак, 17 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет