Эрнэст (раней Эрнест) Сетан-Томпсан (; , Саўт-Шылдс, Вялікабрытанія — ) — канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст.
Біяграфічныя звесткі Скончыў каледж мастацтваў у Таронта (1879), вывучаў выяўленчае мастацтва ў Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку. Падарожнічаў, даследаваў жыццё жывёл. Арганізатар руху следапытаў у Амерыцы.
Творчасць Друкаваўся з 1883 года. Пісаў на англійскай мове. Аўтар больш як 40 кніг пра жывёльны свет, індзейскую і эскімоскую традыцыйную культуру. Вядомасць прынеслі праца «Жыццё дзікіх жывёл» (т. 1—8, 1925—27) і блізкія да навукова-папулярнай літаратуры аповесці, апавяданні, нарысы «Дзікія жывёлы, як я іх ведаў» (1898), «Біяграфія грызлі» (1900), «Жыцці тых, на каго палююць» (1901), «Два малыя дзікуны» (1903), «Героі-жывёлы» (1906), «Біяграфія серабрыстага ліса» (1909), «Рольф сярод лясоў» (1911), «Кніга аб лесе» (1912) і інш. Аўтар мастацкай аўтабіяграфіі «След мастака-натураліста» (1940). Сам ілюстраваў свае кнігі.
Беларускія пераклады Гісторыя аднаго мядзведзя. Мн., 1927; Лепш смерць, чым няволя. Мн., 1928; Рванае вушка. Мн., 1939.
Літаратура
Garst D. S., Garst W. E. Thompson Seton, naturalist . — N. Y., 1959. Pacey D. Creative Writing in Canada . — Toronto, 1961.
Катэгорыя:Пісьменнікі Канады Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі-анімалісты Катэгорыя:Пісьменнікі-натуралісты Катэгорыя:Мастакі-анімалісты Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мастакі Канады Катэгорыя:Члены Каралеўскай канадскай акадэміі мастацтваў