Бро́ды (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 8 км на ўсходзе ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 42 м ад Гомеля.
Гідраграфія Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Ліпа (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе і далей па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўдні далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны прамень», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 26 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы).
Да снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 41 гаспадарка, 85 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 229 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 41 гаспадарка, 85 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)