«Адміралцейская» () — 65-я станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на пятай лініі, паміж станцыямі «Садовая» і «Спартыўная». Станцыя адкрыта 28 снежня 2011 г. Да гэтага — «станцыя-прывід» з 1997 года.

Архітэктура і афармленне «Адміралцейская» — калонна-сценавая станцыя глыбокага залажэння. З'яўляецца адной з самых глыбокіх станцый метро ў свеце. Каб трапіць у метро, пасажырам прыйдзецца спачатку праехаць на вялікім эскалатары (спуск на 68 метраў), пасля чаго здзейсніць паварот амаль на 180 градусаў па 112-метровым пераходзе, а затым спусціцца на 15 метраў па малым эскалатары. Даўжыня станцыі — каля 160 метраў, «пасажырская» частка - каля 110 метраў.

Падземны зала збудавана па праекце А. С. Канстанцінава. Эскізны праект быў зроблены яшчэ ў 1997 годзе і быў прыняты з некаторымі зменамі ў 2006 годзе.

Мастацкае афармленне станцыі прысвечана марской тэматыцы. Падлога выбрукавана шэрым мансураўскім гранітам, а таксама чырвоным гранітам з радовішча Кашына гара, з трыма інкрустацыямі руж вятроў у аблямоўцы залацістых флоцкіх шаўрон, выкананых з граніту колеру «охра». Пуцейныя сцены абліцаваныя блакітна-шэрым мармурам. Дзверы на пуцявых сценах ўпрыгожаны арыгінальнымі рашоткамі з выявамі якара. Аркада станцыі аздобленая мармурам «газган» крэмава-залацістых колераў. Аркі дапаўняюць чорныя паўкалоны, адлітыя з алюмініевага сплава, з цокалямі і капітэлямі з паліраванай латуні.

Міжаконні паміж калонамі ўпрыгожаны гарэльефа рускіх адміралаў і флатаводцаў: Ушакова, Нахімава, Макарава, Апраксіна, Белінсгаўзена і Грыгаровіча (скульптары В. Д. Свешнікаў і А. С. Чаркін).

Спасылкі «Адміралцейская» на афіцыйным сайце Пецярбургскага метрапалітэна «Адміралцейская» на metro.vpeterburge.ru «Адміралцейская» на ometro.net «Адміралцейская» на форуме SubwayTalks.ru «Адміралцейская» на metrowalks.ru — Фатаграфіі станцыі на этапе будаўніцтва «Адміралцейская» на rosmetrostroy.ru Будаўніцтва «Адміралцейскай» даражэе «Архітэктура пецярбургскага метро». Часопіс «Капітэль», № 1/2011

Катэгорыя:Калонныя станцыі глыбокага залажэння Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:Фрунзенска-Прыморская лінія метрапалітэна