Ладажская — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Адкрыта ў 1985 годзе. Размешчана на Лахцінска-Правабярэжнай лініі паміж станцыямі «Навачаркаская» і «Праспект Бальшавікоў». Выхад ў горад на плошчу Карла Фабержэ. Побач з выхадам размешчаны Ладажскі вакзал.
З 4 сакавіка 2023 па 30 студзеня 2024 года станцыя была закрыта на капітальны рамонт. У ходзе рамонту на станцыі былі зменены эскалатары, нахільны ход і вестыбюль. На час закрыцця для пасажыраў быў арганізаваны бясплатны трамвайны маршрут № 30.
Крыніцы
Спасылкі «Ладажская» на metro.vpeterburge.ru «Ладажская» на ometro.net «Ладажская» на форуме SubwayTalks.ru Санкт-Пецярбург. Петраград. Ленінград: Энцыклапедычны даведнік. «Ладажская»
Катэгорыя:Аднаскляпеністыя станцыі глыбокага залажэння Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:Лахцінска-Правабярэжная лінія метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна