Шэ́віна — возера ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Шэвінка (упадае пад назвай Заро́наўка) на захад ад Віцебска.

Плошча паверхні возера 0,37 км², даўжыня 1,2 км, шырыня 0,48 км. Плошча вадазбору 296 км². Найбольшая глыбіня 4,5 м. Катлавіна возера Шэвіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 2 да 17 метраў. Даўжыня берагавой лініі складае 3,36 км. Берагавая лінія ўтварае залівы. Дно адносна плоскае, да глыбіні ў 0,5—0,8 м пясчанае.

Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае да глыбіні 1,8—2,5 м.

Каля возера знаходзіцца вёска Шэвіна, санаторый «Лётцы».

Літаратура

Спасылкі Возера Шэвіна на сайце Белорусский Посейдон

Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Шэвінкі