Шэ́віна — возера ў Беларусі ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча.
Плошча паверхні возера 2,36 км², даўжыня 4,45 км, найбольшая шырыня 0,88 км. Плошча вадазбору 63,2 км².
Катлавіна возера Шэвіна лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10—15 метраў. Найбольшая глыбіня возера 3,4 м.Берагавая лінія ўтварае вялікую колькасць заліваў і мысоў. Даўжыня берагавой лініі складае 11,9 км. Дно Шэвіна да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-глеістае. Глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем.Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 5 ручаёў, выцякае ручай Яршоўская ў возера Межава. Таксама Шэвіна злучана ручаём з возерам Гародна і ручаём Іспол з возерам Усвечча. Зарастае да глыбіні 2,5—2,9 м.
Ва ўсходняй частцы Шэвіна востраў плошчай 0,004 км².
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы