Васі́льеўка. Сустракаецца таксама варыянт Васі́ллеўка (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 47 км ад Гомеля.

Гідраграфія На захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працавалі гамарня і ваўначоска. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 20 гаспадарак, 25 жыхароў.

Дынаміка 1926 год — 31 двор, 182 жыхара. 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 20 гаспадарак, 25 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна