Варва́рына (, ; да 1928 — Пастралкі) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
За 30 км на поўнач ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 78 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай, амаль просталінейнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядома з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самуйлова. Па перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 годзе 309 дзесяцін зямлі, у Гарадзецкай воласці.
У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы ў 1943 годзе размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. У вайну загінулі 57 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).
Насельніцтва 1858 год — 13 двароў, 97 жыхароў. 1897 год — 27 двароў, 162 жыхара (паводле перапісу). 1909 год — 245 жыхароў. 1925 год — 34 двары. 1959 год — 129 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 17 гаспадарак, 27 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі