Бу́да Лю́шаўская. Сустракаецца таксама варыянт Бу́да-Лю́шава, н. (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (на лініі Жлобін — Гомель), 67 км ад Гомеля.
Гідраграфія Рака Ліпа (прыток ракі Сож) бярэ пачатак непадалёку ад вёскі.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з двух паралельных крывалінейных мерыдыянальных вуліц, злучаных просталінейнай шыротнай вуліцай. Забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 107 сем’яў, у якіх у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны могільнік (2 насыпы за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. Па рэвізіі 1858 года ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1894 годзе адкрыта школа, якая знаходзілась ў наёмнай сялянскай хаце, а ў 1908 годзе для яе пабудавана ўласны будынак (у 1907 годзе 50 вучняў). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, вятрак, піцейны дом. У 1909 годзе 743 дзесяціны зямлі, млын, у Стара-Руднянскай воласці.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Буда-Люшаўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Дыктатура пралетарыята», працавалі гамарня і шавецкая талака. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 63 двары. У баях каля вёскі ў 1941 і 1943 гадах загінулі 72 савецкія салдаты (пахаваны ў брацкай магіле каля клуба). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 190 жыхароў. Памяць пра загінуўшых увекавечвае скульптурная кампазіцыя ўсталяваная ў 1969 годзе. У 1959 годзе цэнтр калгаса імя В. І. Леніна. Камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін.
Да снежня 2009 года цэнтр Буда-Люшаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 235 гаспадарак, 625 жыхароў.
Дынаміка 1858 год — 24 двары, 202 жыхары. 1876 год — 52 двары. 1897 год — 68 двароў, 482 жыхары (паводле перапісу). 1909 год — 71 двор, 597 жыхароў. 1925 год — 153 двары. 1940 год — 165 двароў, 796 жыхароў. 1959 год — 574 жыхары (паводле перапісу). 1995 год — 745 жыхароў, 272 двары. 2004 год — 235 гаспадарак, 625 жыхароў.
Вядомыя асобы Валянціна Міхайлаўна Крыловіч (нар. 1951) — беларуская спявачка, народны артыст Беларусі (2015). Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 1943) — беларускі паэт .
Крыніцы
Літаратура
— С. 38.
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Ліпініцкі сельсавет