МАЗ-6317 — грузавы паўнапрывадны аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 6х6, які выпускаецца Мінскім аўтазаводам з 1993 года.
Аўтамабіль распрацаваны ў канцы 80-х гадоў па тэхнічным заданні Мінабароны СССР. Доследныя ўзоры прайшлі прыёмачныя выпрабаванні, але аўтамабіль не быў прыняты на ўзбраенне з-за палітычных падзей, якія прывялі да распаду СССР.
Мадыфікацыі МАЗ-6317 МАЗ-6317 — армейскі бартавы паўнапрывадны аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 6х6. МАЗ-63172 — армейскі бартавы грузавік, з павялічаным да 33,3 м³ аб'ёмам кузава. МАЗ-63171 (МАЗ-631708-010) — цывільная (камерцыйная) мадыфікацыя аўтамабіля з двухскатнымі заднімі коламі. (Упешыню прадстаўлены ў 1994 годзе).
МАЗ-5316 thumb|left|МАЗ-5316
МАЗ-5316 уяўляе сабой двухвосевы варыянт аўтамабіля (колавая формула 4х4). Прадстаўлены ў 1999 годзе.
МАЗ-6425 thumb|МАЗ-6425 Паўнапрывадны седлавы цягач з колавай формулай 6х6.
МАЗ-6517 Самазвал колавай формулы 6х6. З'явіўся ў мадэльным шэрагу ў 2009 годзеОгни светосвала. Световая скульптура МАЗ-6517 // mpark.pro .
Грузападымальнасць складае 19 т, а поўная маса не перавышае 33,5 т. Аўтамабіль абсталяваны рухавіком ЯМЗ-238ДЕ2 (Е3) магутнасцю 330 к.с. і 9-ступеньчатай механічнай каробкай перадач ЯМЗ-239. Усталяваны кузаў аб'ёмам 10,5 м³ .
МАЗ-65171 — мадыфікацыя з двухскатнымі заднімі коламі, МАЗ-651705 — з узмоцненай рамай і аднаскатнымі шынамі Бел-95 памеру 16,00R20.
МАЗ-6417 Лесавоз.
Канструкцыя Апісанне Гэта трохвосевы грузавік з усімі вядучымі коламі, грузападымальнасцю 11 т. Выкананы па схеме «кабіна над рухавіком».
Кабіна — цэльнаметалічная, закрытая, з двума спальнымі месцамі. Знешне "ваенная" мадыфікацыя адрозніваецца ад "цывільнай" лабавым шклом, якое складаецца з дзвюх паловак, а таксама круглымі фарамі ў бамперы замест прамавугольных.
Асноўным рухавіком служыць 330-моцны дызель сямейства ЯМЗ-238, хоць першапачаткова машыны абсталёўваліся Тутаеўскі маторамі магутнасцю да 425 к.с.
На аўтамабіле ўсталяваны сістэма цэнтралізаванай напампоўкі шын; лябёдка (цягавы высілак — 117,8 кН).
Тэхнічныя характарыстыкі + Мадыфікацыя: МАЗ-631705 МАЗ-6425 МАЗ-6517Тып Бартавы Сед. цягач СамазвалКолавая формула 6х6 6х6 6х6Выпуск 1993-н.ч. ? 1994-н.ч.РухавікЯМЗ-238ДЕ2ЯМЗ-238ДЕ2ЯМЗ-238ДЕ2Магутнасць, кВт (к.с.)243 (330)243 (330)243 (330)Каробка перадач (Колькасць перадач)ЯМЗ-239 (9), 9JS135А (9)ЯМЗ-239 (9), 9JS135А (9)ЯМЗ-239 (9), 9JS135А (9)Грузападымальнасць, кг1310011500Дапушчальная нагрузка на сядло19000Поўная маса, кг251502355033500Дапушчальная поўная маса аўтацягніка, кг4500044000
Эксплуатацыя У беларускай арміі thumb|left| У снежні 1996 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з Мінскім аўтамабільным заводам арганізавала завадскія выпрабаванні аўтамабіля. Іх вынікі паказалі, што МАЗ-6317 па сваіх канструктыўна-тэхналагічных і эксплуатацыйна-тэхнічных характарыстыках адказвае сучасным патрабаванням беларускай арміі і можа быць выкарыстаны для замены ў войсках аўтамабіляў «КрАЗ», «КАМАЗ» і «Урал». Выкарыстоўваецца не толькі ў якасці транспартнай машыны, але і для размяшчэння вайсковых спецкузаваў і абсталявання.
Хадавыя выпрабаванні выявілі магчымасць прымянення МАЗ-6317 для буксіроўкі артылерыйскіх гармат калібра 152-мм (2А65, 2А36 і Д20 або іх аналагаў). Пацверджана і магчымасць выкарыстання МАЗ-6317 для транспартавання ўзбраення зенітна-ракетных комплексаў С-200 і С-300, а таксама для размяшчэння на яго шасі пантонна-маставых паркаў.
МАЗ-6317 таксама выкарыстоўваецца ў якасці шасі для рэактыўнай устаноўкі залпавага агню «Град-1А» («БелГрад»). Ад звычайнага «Граду» на базе Урала, «БелГрад» прынцыпова адрозніваецца тым, што вязе на сабе адразу два боекамплекты замест аднаго.
Ва Украіне thumb|Богдан-5316 На пачатку 2016 года карпарацыя "Багдан" заключыла пагадненне з Мінскім аўтамабільным заводам аб вытворчасці грузавікоў падвойнага прызначэння з беларускіх і ўкраінскіх камплектуючых. У межах дамовы пад уласным брэндам «Богдан» ажыццяўляецца выпуск мадэляў 5316, 6317, а таксама 6425Вантажівки для української армії // «Defense Express» Грузовики МАЗ двойного назначения будут выпускать в Черкассах под брендом "Богдан" // abw.by .
Кіеўскай кампаніяй "Практыка" быў распрацаваны бронеаўтамабіль "Богдан-6317" прызначаны для перавозкі асабовага складу спецпадраздзяленняў Нацыянальнай гвардыі і МУС УкраіныВ Киеве разработали новый бронеавтомобиль на шасси МАЗа // abw.by . На аўтамабіль усталёўваюць спецыяльную бронекабіну і кунг з узроўнем абароны STANAG 1. Таксама асобна абараняюць паліўныя бакі, АКБ, балоны тармазной сістэмы і ступічныя элементы сістэмы падпампоўкі шын. Агульная вага брані і дадатковых элементаў складае 4,5 т. Сядзенні для байцоў маюць верхняе мацаванне і размешчаныя ўздоўж аўтамабіля, што дазваляе мінімізаваць траўмы пры падрывах на міне. Акрамя таго, дэсантны адсек абсталяваны перагаворнай прыладай, вентыляцыяй, абагравальнікам, падсветкай і стандартным наборам фільтраў для падобнай прадукцыі. Бронеаўтамабіль можа перавозіць каля 23 чалавек.
У іншых краінах Азербайджан thumb|МАЗ-6317 з беспілотнікамі Harop на парадзе ў Азербайджане, 2018 год На парадзе ў Баку ў 2018 годзе паказваліся машыны з устаноўкай, якая магла ажыццяўляць запуск атакуючых беспілотнікаў ізраільскай вытворчасці .
КНДР Аб пастаўках ваенных грузавікоў у КНДР не паведамлялася, аднак МАЗ-6317 на падоўжаным шасі з аператыўна-тактычнымі ракетамі праходзілі падчас аднаго з ваенных парадаў у Пхеньяне. Меркавана, шасі былі дапрацаваныя непасрэдна ў Паўночнай Карэі.
Спорт З 1996 па 2001 аўтамабілі ў складзе каманды «МАЗ-Яравіт» прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.
У 1997 годзе МАЗы-6317 прынялі ўдзел у міжнародным ралі-марафоне. Улетку 1998 года каманда «МАЗ-Яравіт» на дзвюх машынах прыняла ўдзел у Кубку Расіі па ралі-рэйдам «Дебри - 98». Больш у ралі-рэйдах МАЗы-6317 не ўдзельнічалі — cпартыўная каманда «МАЗ-Яравіт» засяродзілася толькі на трак-трыяле.
У лютым 1999 года на Адкрытым Кубку Расіі па трыяле МАЗы-6317 атрымалі сваю першую перамогу. Гэты поспех стаў вырашальным аргументам на карысць удзелу ў Еўратрыяле'99. Тады ў агульным заліку чэмпіянату Еўропы па трак-трыяле ў катэгорыі S4 экіпаж Пётр Орсік / Дзмітрый Кніга набраў 33 ачкі і заняў 9-е месца.
У 2000 годзе экіпаж Пётр Орсік / Зміцер Кніга стаў пераможцам чэмпіянату Еўропы. У 2001-м экіпаж паўтарыў сваё дасягненнеВо славу родины // abw.by .
Літаратура
У сеціве МАЗ-6317 на афіцыйным сайте Мінскага аўтамабільнага завода МАЗ-6425 на афіцыйным сайте Мінскага аўтамабільнага завода МАЗ-6517 на афіцыйным сайте Мінскага аўтамабільнага завода Военные хитрости МАЗа // abw.by
Гл. таксама МАЗ-6318 КрАЗ-260 КрАЗ-6322
6317 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта