Ні́калаус Ле́нау (, сапр. імёны і прозвішча Нікалаус Франц Німбш Эдлер фон ШтрэЛенау — Nikolaus Franz Niembsch Edler von Strehlenau; , Чатад, правінцыя Банат, Аўстрыя / Румынія — , Обердзёблінг, Аўстрыя) — нямецкамоўны аўстрыйскі паэт-рамантык, аўтар вершаў, паэм, нарысаў.

Біяграфія

Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім універсітэтах.

Паводле сацыяльна-філасофскай накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж. Байрана і Г. Гейнэ. Паэтычныя зборнікі «Вершы» (1832), «Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамантычнай сімволікай, блізкасцю да нямецкай і венгерскай народнай паэзіі. Цыкл вершаў «Польскія песні» (1832) прысвяціў лёсу ўдзельнікаў паўстання 1830—1831 г. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэвалюцыйных змен.

Апошнія сем з паловай гадоў жыцця правёў у вар’ятні.

Найважнейшыя творы

«Спевы ў чароце» (Schilflieder, зб. вершаў, 1832) «Фаўст» (Faust, драма, 1836) «Вершы» (Gedichte, 1837) «Саванарола» (Savonarola, эпічная паэма, 1837) «Альбігойцы» (Die Albigenser, эпічная паэма, 1842) «Дон Жуан» (Don Juan, эпічная паэма, апубл. пасьмяротна)

Беларускія пераклады

Зірні ў паток: вершы, паэмы: пераклад, прадмова Л. Баршчэўскага. Мн, 1991 (Паэзія народаў свету). ISBN 5-340-01128-0. «Выбраная паэзія»: пераклад Л. Баршчэўскага. Мінск, 2023 («Паэты планеты»).

Спасылкі

http://gutenberg.spiegel.de/autoren/lenau.htm Старонка на сайце IMDB

Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі