Во́саў. Сустракаецца таксама варыянт О́саў (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 21 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 26 км ад Гомеля.

Гідраграфія Рака Іволька (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомы з XIX стагоддзя. Найболей актыўна пасёлак будавался ў 1920-х гадах. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).

Да 2009 года ўваходзіў у склад Івольскага сельсавета. У 2009 годзе Івольскі сельсавет быў скасаваны, і Восаў быў перададзены ў склад Крыўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 18 гаспадарак, 26 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 102 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 18 гаспадарак, 26 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна