Вы́дрыца (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія Рака Дулепа (прыток ракі Чачора). У даліне ракі Дулепа створана вадасховішча Чачора.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных мерыдыянальных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1816 годзе слабада. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні абшарніка Сенажэцкага. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Зялёны сад», працавала вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 40 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ілліча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка). Да 28 ліпеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Меркулавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 11 гаспадарак, 13 жыхароў.

Дынаміка 1816 год — 1 двор. 1858 год — 7 двароў, 39 жыхароў. 1897 год — 14 двароў, 122 жыхара (паводле перапісу). 1925 год — 26 двароў. 1959 год — 197 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 11 гаспадарак, 13 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)