Высокая Грыва — пасёлак у Уваравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
На захадзе і поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне У 9 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 37 гаспадарак, 57 жыхароў.
Дынаміка 1926 год — 25 двароў, 143 жыхары. 1959 год — 244 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 37 гаспадарак, 57 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Уваравіцкі сельсавет