Юльян Мікалаевіч Дрэйзін (, — , Нямчынаўка, Маскоўская вобласць; Крыптанімы і псеўданімы: Ю. Д., Д., Е. Ж.-а, О., Е. Ж., Ю-н, Альфа, Гамма, Строгі, Нэўма, Слухач, Зат-ка, Фа, А. К-оў, Арыон, Орфей, Бэта) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і ўрача Мікалая Маркавіча Дрэйзіна і акушэркі. Першую адукацыю атрымаў у Віленскай духоўнай гімназіі, затым скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1908). Браў прыватныя ўрокі ў прафесараў Маскоўскай кансерваторыі.
Выкладаў грэцкую і лацінскую мовы, а таксама тэарэтычныя курсы ў навучальных установах Магілёва. У 1919 годзе заснаваў тут першы грамадскі сімфанічны аркестр у БССР, які складаўся з дваццаці чалавек, дзе Юльян Дрэйзін выконваў партыю першай скрыпкі. З 1925—1935 года ў Мінску, выкладаў гісторыю і тэорыю музыкі ў Беларускім педагагічным, Беларускім музычным тэхнікумах і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, антычныя мовы — у Камвнусе і БДУ, працаваў у Інбелкульце, Акадэміі навук, Беларускім радыёкамітэце. З яго ініцыятывы па беларускім радыё трансліраваліся канцэрты беларускіх спевакоў.
У 2-й палове 1920-х гадоў быў сябрам Беларускага таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў. З верасня 1926 года — адзін з самых актыўных супрацоўнікаў таварыства. У 1929 годзе накіраваны на Першую Усерасійскую музычную канферэнцыю ў Ленінград. У 1930 годзе на сродкі таварыства выдадзены яго пераклады. У 1930-х гады з пачаткам рэпрэсій беларускай інтэлігенцыі быў неаднаразова крытыкаваны за памылкі «контрарэвалюцыйнага характару». Неўзабаве быў выключаны з Беларускага таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў і з секцыі савецкіх кампазітараў БССР.
У 1931 (або 1932) годзе праўленне таварыства паведаміла, што «камісія па праверцы складу членаў Т-ва выключыла са складу Т-ва… Дрэйзіна Юлія, як ідэолёгічна чужога і да гэтага часу не парваўшага з мінулым і ня прызнаўшага сваіх памылак, што асабліва яскрава выявілася ў яго выступленьні на пленуме ЦС пра мастацтва (тэорыя „беспартыйнай“ творчасьці)БДАМЛМ. — Фонд 81. —Воп. 1. — С. 23».
Апошнім артыкулам Ю. Дрэйзіна стала публікацыя «Музыкальная жизнь Белоруссии», пасля якой у газетах «ЛіМ» і «Звязда» з’явіліся артыкулы — «абвінаваўчыя прыгаворы» Х. Дунца і Я. Шарахоўскага. Напісаўшы «пакаяльны» ліст, навуковец з сям’ёй у 1935 годзе з’ехаў з Менску і пасяліўся ў пасёлку Нямчынаўка пад Масквой. Пазней выкладаў грэчаскую мову ў маскоўскіх вышэйшых навучальных установах. У 1938—1942 гадах выкладчык, затым дацэнт філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта і педагагічнага інстытута.
Памёр у 1942 годзе ў Нямчынаўцы. Пахаваны там жа.
Меў дачку — Веру Юльянаўну Дрэйзін.
Творчасць Пераклаў на беларускую мову ўрыўкі з «Іліяды» Гамера, «Антыгону» Сафокла (1926; 2-е выд. у новай рэдакцыі Л. Баршчэўскага, 1993), «Вакханак» Еўрыпіда і іншыя творы антычнай літаратуры, якія пры жыцці Ю. Дрэйзіна не былі апублікаваны і ў большасці лічацца згубленымі. Вядома больш за 820 яго перакладаў, звязаных з музыкай. Аўтар лібрэта оперы «Тарас на Парнасе». Склаў апублікаваны ў серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія» слоўнік «Музычныя тэрміны». Аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» (1926; 2-е выд. 2011) — першага даследавання ў галіне музыказнаўства на Беларусі.
Бібліяграфія Публікацыі ў часопісах Новыя плыні ў сучаснай музыцы // Полымя. 1925. № 3. Музыка ў творах беларускіх паэтаў (Янка Купала) // Полымя. 1925. № 4. Музыка ў творах беларускіх паэтаў (Якуб Колас, Цішка Гартны, Зьмітрок Бядуля) // Полымя. 1925. № 6. Білоруська музыка // Музыка (Харків). 1925. № 5, 6, 7, 8. Нові білоруські музични твори // Музыка (Харків). 1925. № 9, 10 Беларуская песьня на Украіне (Факты і ўражаньні) // Полымя. 1926. № 3. Школа і музыка // Асьвета. 1926. № 3. Проблемы нацыянальнай музыкі // Асьвета. 1926. № 11 (2). Бэтховэн. Жыцьцяпіс і творчасьць (Да сталецьця ад дня сьмерці) // Полымя. 1927. № 2. Бэтговэн (Да сталецьця ад дня яго сьмерці) // Маладняк. 1927. № 3. Катрычнік і музыка // Полымя. 1927. № 7. Кастрычнік і беларуская музыка // Узвышша. 1927. № 5. Музыка в Белоруссии // Музыка и революция. 1927. № 7, 8. Шануйце мову // Узвышша. 1928. № 1. С. 179—180. Антычныя мотывы ў поэзіі М. Багдановіча // Узвышша. 1927. № 2 (8). Франц Шубэрт (Да стагодзьдзя з дню сьмерці) // Узвышша. — 1929. — № 1 (13) — С. 83—97. Н. Паганіні: да 150-годзьдзя з дню нараджэньня // Мастацтва і рэвалюцыя. 1933. № 1, 2. Музичное жицця Білоруси // Радянська музика (Харків). 1933. № 5. Музыкальная жизнь Белоруссии // Советская музыка. 1934. № 7.
Публікацыі ў асобных выданнях Дрейзин, Ю. Н. Докладъ преподавателя Могилевской мужской Императора Александра I Благословенного гимназіи Ю. Н. Дрейзина о преподаваніи латинского языка / Ю. Н. Дрейзин // Матеріалы по организаціи школьнаго обученія на началахъ научной педагогики. Вып. IX. — Вильна : Типографія А, Г, Сыркина, Большая ул., собств. домъ, 1915. — С. 74—88. Дрейзин, Ю. Н. Музыка и революция. Лекции об историческом развитии музыки, читан. в крунте в 1921 г. / Ю. Н. Дрейзин. — Могилев, издательство Красноармейского Университета имени 16-ой армии , 1921. — 112 с. Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Вып. 7. Музычныя тэрміны / склад. Ю. М. Дрэйзін. — Коштам Інстытуту Беларускае культуры ў Менску, 1926. — 41 с. Дрэйзін, Ю. Музыка ў творах Якуба Коласа / Ю. Дрэйзін // Якуб Колас у літаратурнай крытыцы. Да дваццацігадовага юбілею яго літаратурнай дзейнасці / злажыў Ул. Дзяржынскі. — Менск : БДВ, 1926. — С. 121—131. Пасхалов, В. Белорусская музыка / В. Пасхалова, Ю. Дрейзин // БСЭ : в LVX т. / под общ. ред. Н. И. Бухарина [и др.]; гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М., 1927. — Т. V. — С. 375—378 Дрэйзін, Ю. Музыка ў творах Янкі Купалы / Ю. Дрэйзін // Янка Купала ў літаратурнай крытыцы / пад рэд. З. Жылуновіча і М. Байкова. — Менск : БДВ, 1928. — С. 204—223. Дрейзин, Ю. Музыка в Белоруссии / Ю. Дрейзин // Белорусская культура, сб. 1. — Минск, 1928. — С. 46—48
Рукапісы Характеризовать отношеніе Эразма къ идеямъ гуманизма и реформаціи на основаніи colloquia familiaria, 1903. De sermone Polybiano, 1904. Программа по классу музыки в 1-й Могилевской Государственной школе им. Н. А. Римского-Корсакова, 1923. Дыялектычныя працэсы ў гісторыі музыкі. Тэзісы дакладу, 133. Вучэбны дапаможнік па музычным выхаванні ў агульнадукацыйных школах (у сааўт. з .М. Мацісонам, М. Равенскім, М. Леўчанкам), 1934. Античные реминисценции в сочинениях В. И. Ленина, 1940.
Оперныя лібрэта Аладаў М. І. Опера «Тарас на Парнасе», 1927. Лібрэта Ю. М. Дрэйзін.
Тэксты да музычных твораў Равенскі М. Я. Кантата «Беларусь» для хору і сімфанічнага аркестру да 15-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, 1932 (3). Словы Ю. М. Дрэйзіна. Тэксты да масавых песень на музыку І. Любана, М. Аладава, Г. Самохіна, М. Мацісона, М. Равенскага.
Публікацыі перакладаў тэкстаў музычных твораў Моцарт. Калыханка. Тэкст у перакладзе Юльяна Дрэйзіна. Для аднаго голасу з акампанімэнтам фортэп’яна. — Коштам і працай Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў у Менску, 1929 (30). — 4 с. Шыльлер. «Да волі». Тэкст хору ў сімфоніі. Вольны пераклад Ю. М. Дрэйзіна.
Іншыя публікацыі перакладаў Сафокль. Антыгона / Сафокль; пераклад з старагрэцкае мовы Ю. М. Дрэйзіна. — Менск : Выданьне ЦБ Маладняка, 1926. — 104 с. Барычэўскі, А. І. «Сучаснае ў старажытным». Пераклад урыўку з «Іліады» VI, 390—496. Разьвітаньне Гэктара з Андромахай Гомэра / А. І. Барычэўскі // Узвышша. — 1928. — № 3 (9). — С. 111—115. Вайс, Л. У аўтара музыкі «Інтэрнацыяналу» (З газэты «Ротэ Фанэ» ад 6/1 1927 г.) / Л. Вайс; пераклаў Арыон // Зьвязда. — 1927. — 11 верас. Коменский, Ян Амос. Избранные педагогические сочинения. Том III. Мир чувственных вещей в картинках или изборажение и наименование всех главнейшых предметов в мире и действий в жизни («Orbis sensualium pictus») / Ян Амос Коменский; пер. с латин. яз. Ю. Н. Дрейзина; под ред. и со вступ. ст. проф. А. А. Красновского. — М.: Гос. Уч.-пед. изд. Наркомпросса РСФСР, 1941. — 352 с. Эўрыпід. Бакханкі / Эўрыпід; пераклад Ю. Дрэйзіна. Публікацыя А. Жлуткі, падрыхтоўка тэксту і камэнтара да публ. Л. Баршчэўскага // Дзеяслоў. — 2012. — № 6 (61). — С. 222—258.
Публікацыі перакладаў оперных лібрэта (у дужках — гады пастановак опер з лібрэта) Цырульнік з Сэвільлі. Опэра ў дзьвух дзеях. Музыка Дж. Росіні. Лібрэта Ч. Стэрбіні. Пераклад з італьянскага першатвору Ю. Дрэйзіна. — Коштам і працай Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў у Менску, 1930. — 21 с (1930, 1934)
Рукапісы перакладаў оперных лібрэта (у дужках — гады пастановак опер з лібрэта) Даргамыжскі «Русалка» (1927, 1929, 1939); Гуно «Фауст» (1928); Рымскі-Корсакаў «Залаты пеўнік» (1931), «Апрычнікі» («Царская нявеста») (1933, 1934, 1938), «Сьнегурачка», «Казкі аб цары Салтане»; Бізэ «Кармэн» (1932, 1933, 1935, 1937); Чайкоўскі «Яўгені Анегін» (1933, 1934, 1936, 1940), «Пікавая дама» (1934, 1935, 1936, 1940), «Чаравічкі»; Барадзін «Князь Ігар» (1934, 1935); Рахманінаў «Алеко»; Мусаргскі «Барыс Гадуноў», «Сарочынская ярмарка»; Вердзі «Аіда»; Абер «Нямая з Портычы»; Пучыні «Богема»; Д’Альбэр «Даліна»; Нікалаі «Віндзорскія кумкі»; Іпалітаў-Іванаў, нумары з опэры «Оле з Нордлянда»; Моцарта, нумары з опэры «Шлюб Фігаро»
Рукапісы перакладаў тэкстаў рамансаў і песень (у дужках — колькасць перакладзеных твораў) на музыку Аладава (3), Арлова, Арэнскага (10), Балакірава (9), Барадзіна (7), Белага, Бэтговэна (4), Брамса, Васіленскі, Васільева-Буглая (10), Глінкі (11), Гліера (9), Грачанінава (20), Грыга (13), Давідзенкі (14), Даргамыскага (19), Каваля (13), Красева (17), Кюі (10), Мендэльсона, Мусаргскага (25, у тым ліку песні цыклаў «Дзіцячая», «Без сонца»), Рахманінава (18), Рымскага-Корсакава (18), Чайкоўскага (29), Чарапніна, Шапэна, Шубэрта (22), Шумана (7) і інш.
Рукапісы перакладаў тэкстаў арый з опер, араторый, кантат на музыку Баха, Бетховена, Бізэ, Вагнэра, Вэбера, Вердзі, Гайдна, Гендэля, Глінкі, Глюка, Леанкавала, Маснэ, Моцарта, Мусаргскага, Напраўніка, Нікалаі, Пэргалезі, Пучыні, Рымскага-Корсакава, Сэн-Санса, Чайкоўскага і інш.
Іншыя рукапісы перакладаў Кашкін М. «Падручнік тэорыі музыкі»; Сафокл «Эдып-тыран»; Арыстафан «Лізістрата»; Еўрыпід «Бакханкі»; Лукрэцый «De rerom natura» («Аб прыродзе рэчаў»), кн. 1; Гамер «Одысэя» (1 песня), разам з М. Грамыкам; Шніцлер «Зялёны какаду» («Зялёны папугай»)
Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998. Стасюк Н. Музычна-перакладчыцкая дзейнасць Юльяна Дрэйзіна // Роднае слова. ― 2009. ― № 12. — С. 90―94. Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы // ARCHE № 11, 2010. Дрейзин, Юлиан Николаевич // Большая биографическая энциклопедия
Спасылкі
«Музыка і рэвалюцыя» — першае навуковае даследаванне ў галіне музыказнаўства на Беларусі. // Першы нацыянальны тэлеканал, 16 чэрвеня 2008 Сафокл. Антыгона. Пераклад Юльяна Дрэйзіна. Новая рэдакцыя Л. Баршчэўскага
Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Члены Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка