Фрыдэберт Туглас, да 1923 — Фрыдэберт Міхкельсан (; , мыза Ах’я, Ліфляндская губерня цяпер Пылвамаа — , ) — эстонскі , , , мастацтвазнавец, літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Акадэміі навук ЭССР.

Біяграфія Нарадзіўся 2 сакавіка 1886 года ў сям’і цесляра. Вучыўся ў Тартускай гарадской школе і гімназіі (1901—1905). За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 года быў арыштаваны. З восені 1906 да сакавіка 1917 года ў эміграцыі — Фінляндыя, Францыя, інш. краіны Заходняй Еўропы. Пасля вяртання ў Эстонію Ф. Туглас актыўна ўдзельнічае ў літаратурным жыцці, у 1923—1926 — рэдактар часопіса «Ломінг» («Творчасць»).

Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у гімназіі. Вершы і навелы эміграцыйнага перыяду ўвайшлі ў кнігі «Удваіх» (1908), «Пясочны гадзіннік» (1913), «Вечаровае неба» (1913), «Лёс» (1917). У 1915 годзе выйшаў яго першы раман «Фелікс Ормусан». Пасля вяртання ў Эстонію, з друку выходзяць новыя зборнікі навел «Дух прыгнёту» (1920), «Вандраванне душ» (1925), падарожныя нататкі «Падарожжа ў Паўночную Афрыку» (у 3-х тамах, 1928—1930), гісторыка-літаратурныя працы «Юхан Ліў» (1927), «Эстонскае літаратурнае таварыства» (1932), шэраг эсэ і артыкулаў. У 1937 годзе выходзіць раман «Малы Ілімар», па ўспамінах маленства. У пасляваенны перыяд Ф. Тугласам былі напісаныя толькі некалькі навел, апублікаваныя дзённікавыя нататкі пра літаратуру і мастацтва «Маргіналіі» (1966).

Прызнанне Народны пісьменнік Эстоніі (1946).

Беларускія пераклады На беларускую мову паасобныя творы Ф. Тугласа перакладалі Ян Скрыган і Сяргей Шупа.

Літаратура Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. — Мн., 1995.

Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Эстонскай ССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН Эстонскай ССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Эстоніі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Эстоніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні