Галавачы́ (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 24 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 72 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы рака Чачора (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка Побач шаша Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Маёнтак Галавлі аб'ядналі ў 1765 годзе 2 вёскі з 15 гаспадаркамі. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1845 годзе дзейнічал піцейны дом. У 1850 годзе ўласнасць казны. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў валоданні Я. Весялоўскай. У 1880 годзе ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 647 дзесяцін зямлі.

У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чачора» (цэнтр — вёска Саўгасная).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 12 двароў 110 жыхароў. 1886 год — 53 двары, 312 жыхароў. 1897 год — 73 двары, 483 жыхара (паводле перапісу). 1909 год — 93 двары, 555 жыхароў. 1959 год — 323 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў.

Вядомыя выхадцы В. Б. Сідоркін — белорусскі мастак.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)