Вялі́кі Мох (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

На поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне У 1 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Гомель — Жлобін.

Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 65 гаспадарак, 122 жыхара.

Дынаміка 1959 год — 150 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 65 гаспадарак, 122 жыхара.

Вядомыя асобы Таццяна Аляксандраўна Атрошанка (нар. 1976) — беларускі паэт, празаік, кампазітар, спявачка.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет