Сяргей Шупа (нар. , Мінск) — беларускі перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч.

Біяграфія Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў (1983, перакладчык французскай мовы). Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР (1983—1985) 2 гады вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1985—1987). Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991), быў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991).

З 1991 года ўдзельнічаў у выданні газеты «Наша ніва» ў Вільнюсе. Працаваў перакладчыкам, рэдактарам. З 1995 года вучыўся 1 год у дактарантуры (адпавядае аспірантуры ў Беларусі) Вільнюскага ўніверсітэта, тэма дысертацыі — «Тэксталогія біблейскіх перакладаў Францішка Скарыны». З 1996 года супрацоўнік «Радыё Свабода» (Прага). У 1999—2001 гадах быў рэдактарам радыё «Балтыйскія хвалі» (Вільнюс).

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Грамадзянін Літвы, жыве ў Празе. У 2012 годзе Сяргею Шупу адмовілі ў візе на ўезд у БеларусьСяргею Шупу адмоўлена ў беларускай візе // Наша ніва. 2012. 13 сакавіка..

Дзейнасць Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х гадоў. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская майстроўня» (1979—1984). У 1986 годзе разам з Лявонам Баршчэўскім заснаваў нефармальнае аб’яднанне перакладчыкаў «Бабілён» і быў яго прэзідэнтам у 1986—1991 гадахБабілён // Дэмакратычная апазыцыя…. Актыўны ўдзельнік літаратурнага таварыства «Тутэйшыя»Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя…. Член Біблійнай камісіі пры Беларускім экзархаце (1989—1991), член рабочай групы праекту «Новая беларуская Біблія» (з 2012).

Паводле самога Сяргея Шупы, свабодна ведае англійскую, літоўскую, партугальскую, польскую, французскую, харвацкую і чэшскую мовы, добра разумее нямецкую, эстонскую і сучасны іўрыт (іспыт у дактаранцкім мінімуме), у пэўнай ступені старажытнаяўрэйскую, старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы. Пачынаў вучыць верхнелужыцкую, дары, ірландскую, кітайскую, навагрэчаскую, шведскую, японскую і некаторыя іншыя мовы, але, паводле ўласнай ацэнкі, ведае іх на недастатковым узроўні. Думае пра вывучэнне арабскай. Таксама разумее шэраг славянскіх і раманскіх моў, але не лічыць гэты ўзровень іх веданнем.Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад…

Пераклаў асобныя творы Э. Базэна, Х. Л. Борхеса, Б. Віяна, А. Ж. Грэймаса, Л. Дарэла, Дж. Джойса, М. Ергавіча, Э. Керэта, М. Кульбака, Л. Маер-Скуманц, Г. дэ Мапасана, Г. Маркеса, П. Мерымэ, О. Мілаша, М. Мута, Дж. Оруэла, М. Павіча, Э. По, Ф. Тугласа, Ё. Тэрборна, Ц. Уевіча, М. Уньта, Б. Шульца, . Пераклады выходзілі асобнымі выданнямі, а таксама ў альманахах «Далягляды» і «Братэрства», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», газетах «ЛіМ», «Наша ніва».

Займаецца пытаннямі і метадалогіяй перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову, сярод іншага пераклаў Кнігу прарока ЁныШупа С. Кніга прарока Ёны / Раздатачны матэрыял да дакладу аўтара «Кніга прарока Ёны. Выпрацоўка алгарытмаў працы над перакладам» // ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Секцыя 12, Панэль 12В.2. — Коўна (Літва), 11-13.10.2013..

Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР» (1998)Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.. Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР» (2018), дзе ў гістарычным кантэксце ўпарадкавана паказаны арыгінальныя дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах БНР у архівах Мінска і Вільні, жанр кнігі вызначаны як «архіўны раман»svaboda.orgnashaniva.by.

Рэдактар «Ангельска-беларускага слоўніка» В. Пашкевіч.

Прызнанне Літаратурная прэмія імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2000) за публікацыю двух кніг «Архіва Беларускай Народнай Рэспублікі»http://pen-centre.by/premija_adamovicha.html . Медаль «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100. Прэмія імя Карласа Шэрмана Беларускага ПЭН-цэнтра (2019) за пераклад з ідыш рамана Мойшэ Кульбака «Панядзелак»https://www.svaboda.org/a/30237789.html. Медаль Францыска Скарыны (21 люты 2024).

Зноскі

Літаратура Шупа С. Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1

Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад — гэта пераклад прозы // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — Мн., 20.11.2009 — Дата доступу 25.10.2015 Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў найноўшае гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1

Спасылкі http://shupa.livejournal.com/ — блог Сяргея Шупы ў ЖЖ

Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні Катэгорыя:Перакладчыкі Чэхіі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі