Гу́біцкі Кардо́н (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
На поўдні, усходзе і поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне За 22 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, за 59 км ад Гомеля.
Гідраграфія Рака Дняпро.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу, каля прасёлкавай дарогі.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак, на месцы, дзе здаўна дзейнічала невялікая прыстань на Дняпры. У 1909 годзе 50 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 чэрвеня 1943 года 8 падрыўнікоў партызанскага атрада імя В. І. Чапаева пасля выканання задання патрапілі на паўднёвай ускраіне пасёлка ў засаду і загінулі ў баю. На месцы іх згубы ў 1974 годзе пастаўлена стэла. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 3 гаспадаркі, 6 жыхароў.
Дынаміка 1909 год — 3 двары, 24 жыхара. 1925 год — 6 двароў. 1959 год — 31 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 3 гаспадаркі, 6 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет