Херсане́с Таўры́часкі (у сярэднія вякі Xерсон, Корсунь) — старажытны горад у Крыме (цяпер у межах г. Севастопаль).

Гісторыя Заснаваны ў 422—421 да н.э. грэкамі-перасяленцамі з Гераклеі Пантыйскай. У V—I ст. да н.э. поліс, у I—IV ст. н.э. — арыстакратычная рэспубліка. Насельніцгва горада займалася рыбалоўствам, вінаградарствам, рамяством і гандлем (пераважна хлебам). У IV—III ст. да н.э. пад яго кантролем знаходзіліся гарады Керкінітыда, Калос-Лімен і шэраг умацаванняў. У гэты час горад займаў плошчу каля 27 га, меў акропаль, агору, каля 20 тыс. жыхароў. У канцы II ст. да н.э., каб адбіцца ад скіфаў, горад прызнаў панаванне Пантыйскага царства, 3 63 да н.э. залежаў ад Рыма, з канца IV ст. н.э. — ад Візантыі. Найбольшага росквіту дасягнуў у V — пач. VII ст., калі адноўлены ўмацаванні, пабудаваны буйныя базілікі. У V—XI ст. Херсанес Таўрычаскі — самы вялікі горад Паўночнага Прычарнамор’я, цэнтр распаўсюджвання хрысціянства. У пач. VIII ст. падпарадкаваны хазарамі. У 989 быў захоплены войскамі кіеўскага князя Уладзіміра СвятаславічаДиба Юрій. Корсунські «капища» Володимира СвятославовичаДиба Юрій. Інтерпретація Корсунської легенди в будятицькій традиції вшанування Святого джерела. Апошні перыяд росквіту — 2-я пал. IX—XII ст.: пашыраны порт, будаваліся новыя храмы, выпускаліся ўласныя грошы. У сярэдзіне XII ст. трапіў пад уладу полаўцаў, з пач. XIII ст. — Трапезундскай імперыі. У 1299 разбураны ханам Нагаем, у канцы XIV ст. — Едыгеем.

Помнікі Археалагічнымі раскопкамі (пачаты ў 1827, сістэматычныя з 1876) выяўлены муры, вежы, кварталы з дамамі і майстэрнямі, антычны тэатр, больш за 50 хрысціянскіх храмаў (IV—XV ст.), некропаль і інш.; эпіграфічныя помнікі — прысяга херсанесцаў (пач. III ст. да н.э.), дэкрэты ў гонар Дыяфанта (канец II ст. да н.э.), фрагменты жывапісу, мазаікі і інш.

Херсанеская галерэя

Літаратура

Якобсон А. Л. Раннесредневековый Херсонес. М.; Л., 1959; Белов Г. Д. Херсонес-Корсунь. Л., 1969; Кадеев В. И. Херсонес Таврический: Быт и культура (I—III вв. н.э.). Харьков, 1996; Соломоник Э. И. Латинские надписи Херсонеса Таврического. М., 1983; Сапрыкин С. Ю. Гераклея Понтийская и Херсонес Таврический М., 1986; Зубарь В. М., Павленко Ю. В. Херсонес Таврический и распространение христианства на Руси. Киев, 1988; Пальцева Л. А. Херсонес Таврический в V—I вв. до н.э. Л., 1988; Византийская Таврика. Киев, 1991; Соколов Г. И. Ольвия и Херсонес. М., 1999.

Спасылкі

Нацыянальны запаведнік «Херсанес Таўрычаскі»

Катэгорыя:Гісторыя Крыма Катэгорыя:Старажытныя гарады Катэгорыя:Сусветная спадчына ва Украіне