«Дзявяткіна» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Канцавая станцыя Кіраўска-Выбаргскай лініі ў паўночным кірунку. Размешчана на наземным участку лініі паміж парталам тунэляў і метрадэпо «Паўночнае». Адзіная станцыя Пецярбургскага метрапалітэна, якая знаходзіцца на тэрыторыі Ленінградскай вобласці.

Станцыя адкрыта 29 снежня 1978 г. пад назвай «Камсамольская» (у гонар 60-й гадавіны УЛКСМ) у складзе ўчастка ад «Акадэмічнай» да «Камсамольскай». 1 ліпеня 1992 г. пераназваная ў «Дзявяткіна» у адпаведнасці з назвай чыгуначнай станцыі прыазёрскага напрамку, праз якую ідуць электрацягнікі з Фінляндскага вакзалу.

Спасылкі

«Дзявяткіна» на metro.vpeterburge.ru «Дзявяткіна» на ometro.net Санкт-Пецярбург. Петраград. Ленінград: Энцыклапедычны даведнік. «Камсамольская»

Катэгорыя:Кіраўска-Выбаргская лінія метрапалітэна Катэгорыя:Кросплатформавыя перасадкі Катэгорыя:Наземныя крытыя станцыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Пецярбургскі метрапалітэн