«Фрунзенская» — часова зачыненая станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўска-Петраградскай лініі, паміж станцыямі «Маскоўскія вароты» і «Тэхналагічны інстытут».
Станцыя адкрыта 29 красавіка 1961 года ў складзе ўчастка «Парк Перамогі» — «Тэхналагічны інстытут». Назву атрымала ў гонар рэвалюцыянера, савецкага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Міхаіла Васільевіча Фрунзэ. У праекце станцыя насіла назву «Абводны канал».
1 чэрвеня 2024 года станцыя была зачынена ў сувязі з будаўніцтвам Адзінага дыспетчарскага цэнтра метрапалітэна і замены эскалатараў. Адкрыццё станцыі запланавана на 2027 год.
Спасылкі «Фрунзенская» на афіцыйным сайце Пецярбургскага метрапалітэна «Фрунзенская» на metro.vpeterburge.ru «Фрунзенская» на ometro.net «Фрунзенская» на форуме metro.nwd.ru Санкт-Пецярбург. Петраград. Ленінград: Энцыклапедычны даведнік. «Фрунзенская»
Катэгорыя:Пілонныя станцыі Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўска-Петраградская лінія метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе