«Прыморская» () — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Канцавая станцыя Неўска-Васілеастроўскай лініі.

Станцыя адкрыта 28 верасня 1979 года ў складзе ўчастка «Васілеастроўская» — «Прыморская». Назву атрымала з-за блізкага размяшчэння ад берага Фінскага заліва. У праекце станцыя насіла назвы «Востраў Дзекабрыстаў» і «Узмор’е». Пасажырапаток у «гадзіны пік» складае прыблізна 10 тыс. чалавек у гадзіну.

Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта