«Васілеастроўская» () — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Неўска-Васілеастроўскай лініі, паміж станцыямі «Прыморская» і «Гасціны Двор». Адзіная станцыя на Васільеўскім востраве.

Станцыя адкрыта 3 лістапада 1967 г. у складзе ўчастка «Васілеастроўская» — «Плошча Аляксандра Неўскага». Атрымала назву па свайму размяшчэнню на Васільеўскім востраве. У праекце станцыя насіла назвы «Сярэдні Праспект» і «Восьмая лінія».

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта