Суні́цы (Fragaria) — род шматгадовых травяністых кветкавых раслін сямейства ружавых. Род уключае больш за 21 від і мноства гібрыдаў і сартоў. Суніцы растуць ва ўмераным клімаце па ўсім зямным шары.
Уключае як дзікарослыя віды (напрыклад: , і г. д.), так і віды, якіх у дзікіх формах няма (напрыклад , часта памылкова званыя клубніцамі), так і тыя віды, якія ёсць у дзікай і культурных формах (напрыклад, ).
Назва
Родавая лацінская назва паходзіць ад — прыемна пахнуць.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна.
Лісце трайчастае, у прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках, якія дасягаюць вышыні ў 10 см. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах.
Каранёвая сістэма махрыстая, глыбіня залягання каранёў — 20-25 см.
Суквецце — шматкветкавы шчыток. Кветкі, як правіла, двухполыя, радзей аднаполыя, апыляюцца насякомымі. Пялёсткі звычайна белыя, часам жаўтлявыя; шмат тычынак і песцікаў.
Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.
Распаўсюджанне
Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: , трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — .
Віды Паводле The Plant ListFragaria на сайце The Plant List род уключае наступныя віды:
Хімічны склад
Кветаложа з’яўляецца адносна моцным алергенам пры ўжыванні ў ежу.
Кветаложа суніц утрымлівае арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 500 мг/л), карацін (да 5 мг/л), вугляводаў утрымліваецца каля 8 г, бялкоў — да 2 г, нязначную колькасць вітаміну B, антацыянавыя злучэнні, пеларганідзін, трошкі эфірных масел. Каларыйнасць — каля 40 ккал / 100 г.
Лісце змяшчае вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты (да 2,8 г/л), дубільныя рэчывы і часткова алкалоіды.
Збор і захоўванне
Збіраюць суніцы спелымі ў чэрвені — ліпені, лісце — у час цвіцення, у маі — чэрвені. Плады сушаць у цяні на гарышчы або ў сушылцы. Лісце сушаць на адкрытым паветры ў цяні.
Культываванне У культуру суніцы ўведзены ў XV—XVI стагоддзях. Віды, якія вырошчваюцца:
, да якіх часта ўжываюць назву клубніцы (хоць у біялагічнай наменклатуры гэта назва належыць расліне, якія адносяцца да другога біялагічнага віду). З’яўляецца самым распаўсюджаным ў культуры відам суніц. , якія сустракаюцца ў дзікім стане ў Беларусі і сярэдняй паласе Расіі.
Акрамя гэтага вырошчваюць іншыя гібрыды і сарты.
Выкарыстанне
Харчовыя і лекавыя расліны. У медыцынскай практыцы настой з ягад ці лісця ўжываюць як лёгкі мачагонны сродак пры ныркавых і пячоначных каменнях, а таксама пры матачных крывацёках.
У народным побыце, звычайна, ужываюць узвар расліны цалкам пад час цвіцення. П’юць гарачую і халодную гарбату пры прастуднай хваробе, высокай тэмпературы, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры малакроўі.
Сокам ягад суніц націраюць вуллі, каб не хварэлі пчолы.
Суніцы ў культуры
I цяпер, калі сініца Б’ецца крыльлем за акном, — Мне твая усмешка сніцца, Пах суніцаў ллецца ў дом. Рыгор Крушына. «Суніцы».Рыгор Крушына. «Суніцы»
У гонар роду Суніцы быў названы астэроід , адкрыты 1 студзеня 1929 года. Адзін з фільмаў Інгмара Бергмана называецца «Сунічная паляна».
Вясной паляны пачыналі сніцца,Хацелася туды прыспешыць крок, Дзе на прыпёку першыя суніцыПаказваюць ружовенькі бачок. Сяргей Законнікаў. «Суніцы»Сяргей Законнікаў. «Суніцы».
У геральдыцы
Суніцы ўпрыгожваюць розных адміністрацыйных адзінак.
У філатэліі
Выявы розных відаў суніц змешчананы на паштовых марках Беларусі, Германі і Расіі.
У мастацтве
Як шырока распаўсюджаныя ягады, суніцы часта сустракаюцца на палотнах еўрапейскіх мастакоў. Іх малявалі , Дэбара Грыскам (), Ян Пётр Норблін, , , Альберт Эдэльфельт, Альберт Анкер, Іеранім Босх, Вінсент Кларэ, , і многія іншыя.
Літаратура
Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161—163. — 340 с. — 55 000 экз. Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. — Krakow: 1897. — Т. 1.