Навум Яфімавіч Трахтэнбе́рг (, , Канатопскі павет Чарнігаўскай губерні Расійская імперыя — , , БССР, СССР) — беларускі і савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССРТрахтенберг Наум Ефимович // Архивы Беларуси.
Біяграфія Навум Яфімавіч Трахтэнберг з 1924 года жыў у Адэсе, дзе спачатку скончыў будаўнічую прафшколу, а з 1928 па 1932 год вучыўся на архітэктурным факультэце Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў (з 1930 года — Інстытут інжынераў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва). Яго настаўнікамі былі М. В. Замечак і В. Д. Зейлігер. Член Саюза архітэктараў СССР з 1933 года. У кастрычніку 1934 года пераехаў у Мінск.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У студзені 1942 года дэмабілізаваны па стане здароўя. У сакавіку 1944 года яго прызначылі начальнікам аддзела планіроўкі і забудовы гарадоў Упраўлення па справах архітэктуры, створанага пры СНК БССР. Навум Трахтэнберг прыняў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага МінскаДата в истории: 104 года назад родился архитектор Наум Трахтенберг. 4 января 2014 .
Працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні з 1947 года — у Белдзяржпраекце. У 1953—1956 гадах узначальваў Майстэрню Генплана ў інстытуце «Мінскпраект», адначасова ў 1954—1976 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1968 годзе за архітэктуру цэнтральнай магістралі Мінска (Ленінскага праекта) М. Я. Трахтэнбергу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
Выбраныя праекты
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы аднаўлення, рэканструкцыі і развіцця Бабруйска (1935—1936; 1949), Магілёва (1937—1939, разам з М. Андросавым)Чарняўская Т. І. — Архітэктура Магілёва, 1973. стар. 63, Мінска (1946; карэкціроўкі 1952, 1958—1959, сумесна з У. А. Каралём і С. Б. Спяранскім; 1965), Мазыра (1953), Маладзечна, Пінска, праект дэталёвай планіроўкі Мінска (1937—1939), праект забудовы цэнтральнай часткі Віцебска (1950), праекты планіроўкі і забудовы Ленінскага праспекта ў Мінску (Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), планіроўка прыгараднай зоны Мінска (1959—1964), зон масавага адпачынку ў Заслаўскага вадасховішча (1968), карэктура генплана развіцця Мінска да 1980 г. (1944—1964), праект будынка сучаснай мэрыі ў Бірабіджане (1934)Александр Драбкин Творение архитектора Трахтенберга. Зданию биробиджанской мэрии 80 лет // Город на Бире.
Адзін з аўтараў кнігі «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Масква, 1966).
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1968)Премии // Беларускі саюз архітэктараў Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.
Крыніцы
Літаратура
— С. 261.
Спасылкі Біяграфія Трахтэнберга Н. Е. Артыкул пра Трахтэнберга на сайце Беларускага Саюза Архітэктараў Инна Березкина Архитектор Наум Трахтенберг: Штрихи к портрету // Архитектурно-строительный портал ais.by Трахтенберг Наум Ефимович // Архивы Беларуси
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны