Мікалай Сапега (каля 1581 — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Харунжы вялікі літоўскі (1627—1638), ваявода менскі (1638) і берасцейскі (1638—1642), кашталян віленскі (з 1642).

Валодаў Коднем (збудаваў там касцёл і шпіталь), Вішніцай, Заазер’ем, Мсціжам.

Біяграфія З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Мікалая і Ганны з Вішнявецкіх. Навучаўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе), універсітэтах Вены, Трыра, Майнца, Парыжа.

Абіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (быў маршалкам Трыбунала ў 1634 годзе). Быў каралеўскім сакратаром, займаў шэраг дзяржаўных пасад.

У 1629—1636 гадах збудаваў у Кодзені касцёл Святой Ганны на ўзор базілікі святога Пятра ў Рыме. Там жа змясціў абраз Маці Божай Гвадэлупскай (пазней абраз Маці Божай Кодзенскай).

У шлюбе з Ядвігай Ганнай Войнай, дачкой падскарбія надворнага літоўскага Мацея Войны, меў сыноў Казіміра Мельхіяда і Яна Фердынанда; дачок Гальшку, Тэрэзу і Яну Петранелю. Пасля смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Альжбетай Прусіноўскай.

Абраз Маці Божай Абраз Маці Божай Кодзенскай Мікалай Сапега прывез з Рыма, куды накіраваўся ў часе цяжкай хваробы. Папа Урбан VIII прыняў Сапегу і падараваў яму мноства рэліквіяў. Падчас імшы ў Ватыканскім араторыі Мікалай Сапега пабачыў у алтары абраз Маці Божай Грыгарыянскай (ці Гвадэлупскай). Абраз яму гэтак спадабаўся, што князь наважыўся ўсякімі сродкамі вывезьці святыню на Літву. Падкупіўшы закрыстыяна капліцы за 500 дукатаў, Мікалай Сапега завалодаў абразам і спешна з’ехаў з Рыму.

Праз некалькі дзён крадзёж выкрылі, закрыстыяна ледзь не прысудзілі да спалення. Суд нунцыя ў Варшаве прысудзіў Мікалаю Сапегу год вязніцы, вяртанне абраза і рэліквіяў, пешую пілігрымку да Рыму і будову касцёла.

Мікалай Сапега накіраваў у Рым пляменніка, просячы дараваць віну і пакінуць абраз у Кодзені. У 1635 годзе ён сам з’явіўся ў Рыме і здолеў улагодзіць справу. Абраз застаўся ў Літве: відаць, паўплывала дапамога нунцыю на Сойме 1635 года, у справе не дапушчэння шлюбу караля з кальвіністкай.

У выніку, луцкаму біскупу даручылі змясціць святыню ў новым касцёле ў Кодзені. Мікалай Сапега ахвяраваў на абраз кароны, скіпетр, сімвалы сонца і месяца.

Генеалогія

Літаратура

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Мікалай Сапега, сын Мікалая Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Ваяводы берасцейскія Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага