Гавайскі цюлень-манах (Monachus schauinslandi) — прадстаўнік роду цюлені-манахі (Monachus), сямейства цюленевыя (Phocidae). Знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
Знешні выгляд Даўжыня цела прыкладна 225 см. Афарбоўка дарослых самцоў на спіне цёмна-карычневая або цёмна-шэра-карычневая, з белым або жаўтлява-белым адценнем на бруху. Самкі больш светлыя і, як правіла, буйнейшыя за самцоў.
Катэгорыя:Сапраўдныя цюлені Катэгорыя:Марскія млекакормячыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1905 годзе