Дура́вічыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (, ) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 12 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомеля.

Гідраграфія Вакол меліярацыйныя каналы. У напрамку на поўнач ад аграгарадка працякае рака Ліпа.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з трох прамалінейных вуліц (адна доўгая, дзве кароткія), арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных завулкамі. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 100 сямей, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя Выяўленыя археолагамі тры курганныя магільнікі (65 насыпаў, у 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, 1,8 км на паўночны захад і ў 3 км на паўднёвы захад ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Менскам ваяводстве Вялікага княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1483 годзе даравана князю Мажайскаму. З 1492 года ў валоданні А. Багданавай. У 1640-я гады пазначана ў інвентары Гомельскага стараства. Паводле прывілею караля Аўгуста III ад 5 лістапада 1762 года ў валоданні Фашчаў.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомеля ў Жлобін. З 1826 года дзейнічаў бровар памешчыка Дрыбінцава. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні Фашча, які меў тут і ў наваколлях у 1862 годзе 4153 дзесяціны зямлі, вадзяны млын і вятрак. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, магазін, карчма. У аднайменным фальварку, што быў побач, — капліца. У 1909 годзе 802 дзесяціны зямлі, млын, бровар, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У фальварку 4700 дзесяцін зямлі. У 1911 годзе збудаваны будынак і пачаліся заняткі ў народным вучылішчы (у 1907 годзе 55 вучняў).

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Дуравіцкага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Чырвоны Кастрычнік» і «Чырвоны прамень», працавалі 3 ветракі, гамарня.

У Вялікую Айчынную вайну ў час падрыхтоўкі і правядзення аперацыі «Баграціён» у сувязі з вялікай працягласцю лініі фронту былі створаны два дапаможныя пункты кіравання войскамі Першага Беларускага фронту. Адзін з іх знаходзіўся ў вёсцы. 5 чэрвеня 1944 года ў вёсцы камандаванне абмяркоўвала становішча на правым флангу фронту і мерапрыемствы, звязаныя з падрыхтоўкай наступлення. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 188 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у скверы 1957 годзе ўсталявана скульптура салдата.

У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Дубавіцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы.

Да 1 снежня 2009 года Дуравіцкі сельсавет быў скасаваны і Дуравічы перайшлі ў склад Акцябрскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва

1858 год — 42 двары, 307 жыхароў. 1897 год — 93 двары, 651 жыхар (паводле перапісу); у фальварку 28 жыхароў. 1909 год — 108 двароў, 757 жыхароў; у фальварку 36 жыхароў. 1959 год — 903 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 710 жыхароў, 287 двароў. 2004 год — 225 гаспадарак, 638 жыхароў.

Славутасці Археалагічны комплекс: курганны могільнік і селішча перыяду сярэдневякоўя (X—XIII стагоддзі), за 0,9 — 1,4 км на поўнач — паўночны захад ад паўночна-заходняй ускраіны аграгарадка —

Вядомыя ўраджэнцы Мікола Калядны (нар. 1956) — беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст.

Літаратура

Ліст карты N-36-110. Выданне 1079 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)