Заві́даўка (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 17 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км ад Гомеля, 1 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель).
Гідраграфія На захадзе і поўдні рака Уза (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, рэдкая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Гомельскім павеце Магілёўскай губерні. У 1884 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін.
У 1926 годзе ў Лапіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года) з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Буда-Кашалёўскім раёне. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Завидовка», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 14 гаспадарак, 37 жыхароў.
Дынаміка 1926 год — 32 двары, 163 жыхара. 1959 год — 113 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 14 гаспадарак, 37 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Уваравіцкі сельсавет