Залуне́ўе (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 4 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 47 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільных дарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай, просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 11 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 102 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 17 гаспадарак, 30 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)