Забало́цце (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне За 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 48 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўначы бярэ пачатак рака Прудоўка (прыток ракі Ліпа). На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой з паўднёвага ўсходу пад вострым вуглом далучаецца кароткая вуліца. На захадзе галоўная вуліца ўтварае канфігурацыю, блізкую да квадрата. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны магільнік (30 насыпаў, у 4,5 км ад вёскі, каля заваротку дарогі на Буда-Кашалёва) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1799 годзе 48 гаспадарак, з якіх 20 займаліся пчалярствам, у валоданні Дарыя-Дзерналовічаў. З 1826 года працаваў бровар. Будаўніцтва шашы Доўск — Гомель у 1850 годзе дало імпульс для развіцця вёскі, пашырыла яе транспартныя магчымасці. Гаспадар побач размешчанага фальварка валодаў у 1862 годзе 4234 дзесяцінамі зямлі, карчмой і валюшняй. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі» (1863 год) як значны населены пункт. Мелася Пакроўская царква. У 1877 годзе палкоўнік Храпавіцкі меў у вёсцы 3606 дзесяцін зямлі і 2 карчмы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі. У 1909 годзе — 618 дзесяцін зямлі, у фальварку — 6410 дзесяцін зямлі. У тым жа годзе адкрыта школа, якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце, а на пачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак.
З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года і з 18 студзеня 1965 года цэнтр Забалоцкага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Селькор», працавалі торфараспрацоўчая арцель і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 9 двароў і забілі 18 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 73 жыхары. У памяць пра загінуўшых у 1956 годзе ў цэнтры вёскі ўсталявана скульптурная група. Вызвалена 28 лістапада 1943 года. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Іскра». Размяшчаліся млын, пільня, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
З 16 ліпеня 1954 года па 1964 год вёска ўваходзіла ў склад Рагінскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 6 студзеня 1965 года — у склад Халоцкага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082)., да 18 студзеня 1965 года — у склад Рагінскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..
У склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі да 1939 года хутар Дразды, пасёлак Красніца, да 1976 года пасёлак Новая Харошаўка, да 1997 года пасёлкі Пахар, Усход, Доўгі, Курган — усе яны ў наш час не існуюць.
У 2002 годзе Забалоцкі сельсавет скасаваны, Забалоцце ўвайшло ў склад Шырокаўскага сельсаветаРешение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района».
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 80 гаспадарак, 191 жыхар.
Дынаміка 1799 год — 48 гаспадарак. 1897 год — 104 двары, 617 жыхароў (паводле перапісу); у фальварку 30 жыхароў. 1909 год — 665 жыхароў; у фальварку 36 жыхароў. 1925 год — 136 двароў. 1940 год — 747 жыхароў. 1959 год — 821 жыхар (паводле перапісу). 1997 год — 298 жыхароў, 126 двароў. 2004 год — 80 гаспадарак, 191 жыхар.
Славутасці Курганны могільнік перыяду сярэднявечча (X — ХІІІ стагоддзі), за 2,9 км на захад — паўночны захад ад вёскі, у лесе, на тэрыторыі заказніка «Буда-Кашалёўскі» —
Вядомыя асобы А. Ц. Краўцоў — Герой Савецкага Саюза. П. К. Кавалёў — Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны машынабудаўнік БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Шырокаўскі сельсавет