Джэймс Натаніэль Тоні (; , Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША) — амерыканскі баксёр-прафесіянал, таксама выступае ў змяшаных адзінаборствах. Баксёр года 1991 і 2003 гадоў па версіі часопіса «Рынг». Дванацаціразовы чэмпіён свету па версіі IBF у трох вагавых катэгорыях.

У розны час апанентамі Тоні былі такія паважаныя баксёры, як: Майк Макалум, Айрэн Барклі, Рой Джонс, Эвандэр Холіфілд, Джон Руіс, Сэмюэл Пітэр і Хасім Рахман. У змешаных адзінаборствах Джэймсу Тоні супрацьстаяў адзін з самых выдатных байцоў у спорце — Рэндзі Куцюр.

Спасылкі Афіцыйны сайт Джэймса Тоні

Катэгорыя:Баксёры 1980-х Катэгорыя:Баксёры 1990-х Катэгорыя:Баксёры 2000-х Катэгорыя:Баксёры першай цяжкай вагавай катэгорыі Катэгорыя:Баксёры цяжкай вагавай катэгорыі Катэгорыя:Баксёры ЗША