Зялёная (, ; да 30 ліпеня 1964 года Новая Жэзленка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 22 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана ў XIX стагоддзі як вёска Жэзленка, якая пазней падзялілася на дзве: Старая Жэзленка і Новая Жэзленка. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 24 жыхара вёскі.
Вёска ўтворана 30 ліпеня 1964 года шляхам зліцця суседніх вёсак Новая Жэзленка і Старая ЖэзленкаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 31 гаспадарка, 49 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 149 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 31 гаспадарка, 49 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі