Зялёны Дуб — пасёлак у Марозавіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Размяшчэнне У 7 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўначы рака Уза (прыток ракі Сож). На ўсходзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова прыходзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 8 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 66 гаспадарак, 183 жыхары.
Дынаміка 1959 год — 113 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 66 гаспадарак, 183 жыхары.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет