97 Клато́ (97 Klotho) — астэроід Галоўнага астэроіднага пояса. Адкрыты 17 лютага 1868 года французскім астраномам Эрнстам Вільгельмам Тэмпелем у Марсельскай абсерваторыі, Францыя. Астэроід названы ў гонар Клато, адной з трох багінь лёсу ў старажытнагрэчаскай міфалогііLutz D. Schmadel. (2003). Dictionary of minor planet names. Springer. .

Па спектральнай класіфікацыі Толена, Клато адносіцца да астэроідаў класа M, аднак радыёлакацыйныя назіранні альбеда не даюць прамых пацверджанняў пра значную наяўнасць жалезна-нікеліевых кампазітаў у складзе яго паверхні. Эксперыменты, якія праводзяцца з мэтай даследавання колькаснага спетральнага ўплыву сонечнага ветра на астэроіды, выявілі, што фізічныя ўласцівасці Клато сумяшчальныя з энстатытавымі хандрытамі. Аналагічныя ўласцівасці былі выяўлены таксама ў астэроіда Лютэцыя, побач з якім у ліпені 2010 года праляціць еўрапейскі касмічны зонд «Разета». Магчыма, што даследаванні Лютэцыі з блізкай адлегласці дазволяць больш даведацца пра паверхневы склад Клато.

Назіранні за Клато ў сакавіку 1990 гады дазволілі вызначыць яго адносна вялікі перыяд вярчэння, які складае каля паўтары зямных сутак.

Астэроід не перасякае арбіту Землі і абарочваецца вакол Сонца за 4,36 юліянскіх гадоў.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Галоўны пояс астэроідаў

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1868 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 40 да 100 км