Гаро́дна — возера ў Беларусі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Плошча возера 0,28 км². Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Плошча вадазбору 87 км².Катлавіна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, на ўсходзе ўзвышаныя, параслі хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая.

Возера слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Сосна і Лезвінка. На заходнім беразе возера вёска Гародна.

Літаратура

Спасылкі Гордно // Белоруссий Посейдон

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна‎