Шаміль (, Гімры (цяпер Унцукульскі раён, Заходні Дагестан — , Медзіна, цяпер Саудаўская Аравія) — правадыр каўказскіх горцаў, у 1834 прызнаны імамам тэакратычнай дзяржавы — Паўночна-Каўказскі імамат, у якім аб'яднаў горцаў заходняга Дагестана і Чачні, а затым і Чаркесіі. Аварац. Да заключэння перамір'я пры штурме Гуніба ў 1859 князем Барацінскім энергічна вёў барацьбу супраць Расійскай імперыі. Перавезены ў Калугу, а затым у Кіеў, атрымаў нарэшце абяцаны яшчэ на Гунібе дазвол здзейсніць Хадж у Меку, затым у Медзіну, дзе і памёр.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн., 2003, С.365

Катэгорыя:Гісторыя Дагестана Катэгорыя:Імамы Каўказа Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн Катэгорыя:Гісторыя Чачні Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на банкнотах