Кра́сны (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 17 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Побач аўтамабільная дарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 21 жыхар. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 24 жыхары.

Дынаміка 1926 год — 17 двароў, 96 жыхароў. 1959 год — 138 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 24 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет