Куляшо́ўка (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
Паблізу ёсць паклады гліны.
Геаграфія Размяшчэнне У 6 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўдні меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года засценак Куляшоўка (ён жа Сялец); знаходзіліся хлебазапасны магазін, вятрак. У 1925 годзе ў Кашалёўскім сельсавеце Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года акупанты спалілі 14 двароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 10 гаспадарак, 19 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 12 двароў, 97 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 18 двароў. 1940 год — 19 двароў. 1959 год — 147 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 10 гаспадарак, 19 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет