Курга́нне (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 24 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся хлебазапасны магазін, 2 фальварка. У 1925 годзе мястэчка і аднайменная хутар, якія пазней аб'ядналіся ў адзін населены пункт. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 16 гаспадарак, 27 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 14 двароў, 107 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 5 двароў; у аднайменнай сялібе 9 двароў. 1959 год — 127 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 16 гаспадарак, 27 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рагінскі сельсавет