Ле́нінаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 6 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 42 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Ліпа (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Дуравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Імя У. І. Леніна», працавала гамарня.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі.

У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дубавіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы).

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 33 жыхара.

Дынаміка 1925 год — 44 двары. 1959 год — 160 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 33 жыхара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна