Ру́дня Ло́заўская. Сустракаецца таксама варыянт Ло́заўская Ру́дня (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.
Гідраграфія На ўсходняй ускраіне меліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Невялікая частка забудовы змесцавана за каналам, на ўсходзе ад галоўнай вуліцы.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: млын, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 431 дзесяцін зямлі.
У 1925 годзе ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі забілі 10 жыхароў, 33 жыхара вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 34 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Дынаміка 1881 год — 32 двары, 198 жыхароў. 1897 год — 46 двароў (паводле перапісу). 1909 год — 301 жыхар. 1925 год — 45 двароў. 1959 год — 249 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 34 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рагінскі сельсавет