Мікалай Мікалаевіч Пац (каля 1527—1585) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч.
Біяграфія Сын Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай, брат Станіслава, Дамініка і Паўла.
Сакратар гаспадарскі, у 1557 годзе ад вялікіга князя Жыгімонта II Аўгуста атрымаў прызначэнне на пасаду кіеўскага каталіцкага біскупа, але не быў зацвержаны рымскім папам. Кіраваў біскупствам да 1582 года. Прыхільнік уніі з Польшчай. Перайшоў у кальвінізм, але займаў біскупскае месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай. З 1583 года кашталян смаленскі.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Пацаў
Мікалай Мікалаевіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Біскупы кіеўскія Катэгорыя:Дэканы Віленскага кафедральнага капітула